Вучням нашай школы ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны моладзевыя білеты БРСМ.
Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" - гэта саюз для маладых і энергічных, для тых, хто хоча жыць цікава, дамагацца поспеху, актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці сваёй краіны!
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі - самая масавая грамадская арганізацыя, у якой тысячы маладых людзей праходзяць школу грамадзянскага станаўлення, далучаюцца да сацыяльна значнай дзейнасці. З кожным годам арганізацыя расце, папаўняецца новымі энергічнымі рабятамі. Мэтай ГА "БРСМ" з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічання развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях. Далучайся да нас!

