Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.06.21

Дзень развітання з лагерам

21 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Факел" прайшоў дзень развітання з лагерам. Раніцай рабяты прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы "Нашы сімвалы - наш гонар", на якой выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.


Затым выхаванцы лагера прынялі ўдзел у футбольным матчы "Мы памятаем, мы ганарымся", які быў прысвечаны трагічнай даце 80-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Ва ўпартай барацьбе паміж камандамі была зафіксавана баявая нічыя з лікам 3:3.


Выхавальнікі атрадаў правялі для дзяцей гульню-віктарыну "Па старонках любімых кніг". Падчас гульні каманды спаборнічалі ў веданні мастацкай літаратуры.

У другой палове дня выхаванцы лагера прынялі ўдзел у гульнявой праграме "Лета з карысцю", якая прайшла ў выглядзе квэста. У кожнай каманды была карта свайго маршруту, прасоўваючыся па якім неабходна было выканаць заданні экалагічнай накіраванасці. Рабяты з захапленнем прынялі ўдзел у квэсце, узнагародай за перамогу ў якім сталі мыльныя бурбалкі. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі гульні арганізавалі салют з мыльных бурбалак.

На вячэрняй лінейцы ў знак закрыцця лагера рабяты спусцілі дзяржаўны Флаг Рэспублікі Беларусь. Яны вельмі пасябравалі і таму выказалі жаданне сабрацца ўсім разам у лагеры на наступных вакацыях. Скончыўся дзець вясёлай дыскатэкай.

           

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта