Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.06.21

Дзень здаровага ладу жыцця

14 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Факел" прайшоў Дзень здаровага ладу жыцця.

У яго рамках рабяты атрадаў "Апельсін" і "Сонейка" прынялі ўдзел у пасяджэнні круглага стала "Галоўны сакрэт здароўя" і спартландыі "Волатаўскія пацешкі". Падчас мерапрыемстваў дзеці паўтарылі асноўныя правілы захавання і ўмацавання здароўя. У спартландыі рабяты прадэманстравалі спрыт, хуткасць і ўменне працаваць у камандзе.

З мэтай фарміравання пачуцця дабрыні, спагадлівасці, таварыства і ўзаемадапамогі для дзяцей была праведзена гульнявая праграма "Хто марыць стаць чараўніком?".   Рабяты здзейснілі падарожжа па розных станцыях, выконвалі разнастайныя заданні. У канцы мерапрыемства яны выпрацавалі правілы таварыства і зрабілі выснову аб тым, што ўзаемапавага і дабрыня з'яўляюцца залогам чалавечага шчасця.

Гэтак жа рабяты прынялі ўдзел у тэматычнай праграме "Падарожжа ў вясёлкавую галактыку". Мэтай дадзенага мерапрыемства было пашырэнне экалагічнага кругагляду дзяцей, фарміраванне беражлівых адносін да прыроды. У ходзе мерапрыемства ім было прапанавана выратаваць вясёлкавую прынцэсу. Для гэтага ім прыйшлося здзейсніць падарожжа па розных каралеўствам, разгадаць загадкі, галаваломкі і выконваць іншыя цікавыя заданні.

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта