10 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Факел" прайшоў Дзень прафарыентацыі. У яго рамках выхавальнікі атрадаў правялі віктарыну "Прафесіі будучыні" і пазнавальную праграму "Упрыгожым Беларусь". Падчас гэтых мерапрыемстваў дзеці расказалі аб прафесіях сваіх бацькоў, даведаліся цікавую інфармацыю аб іншых прафесіях, падзяліліся сваімі планамі аб будучым выбары прафесіі. Для таго, каб дзеці лепш зразумелі значэнне працоўнай дзейнасці не толькі для кожнага чалавека, але і для ўсёй краіны, яны ўдзельнічалі ў розных конкурсах. Рабяты адгадвалі загадкі і прафесіі па пэўных прадметах, складалі і тлумачылі значэнне прыказак аб працы. У канцы мерапрыемстваў дзеці змаглі зрабіць выснову аб тым, што выбар прафесіі гэта важнае рашэнне ў жыцці кожнага чалавека, што кожны чалавек павінен імкнуцца да таго, каб упрыгожыць Беларусь сваёй працай.

Гэтак жа для атрадаў "Сонейка» і «Апельсін» была праведзена віктарына "Мой край завецца Беларуссю", падчас якой рабяты паказалі свае веды аб роднай краіне і горадзе, у якім жывуць, а гэтак жа даведаліся шмат цікавай інфармацыі аб родным краі.

У канцы дня для дзяцей былі праведзены гульні, накіраваныя на фарміраванне лідэрскіх якасцяў.
