9 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры «Факел» прайшоў Дзень дружбы.
Дзеці ў атрадах удзельнічалі ў віктарыне "Руку дружбы прапануй прыродзе". Падчас мерапрыемства дзеці паўтарылі і паглыбілі свае веды аб раслінным і жывёльным свеце роднага краю, адгадвалі загадкі і крыжаванкі, складалі і тлумачылі значэнне прыказак. У канцы мерапрыемства рабяты зрабілі выснову аб тым, што прырода наш сябар, і ставіцца да яе трэба беражліва, тады і яна адкажа вам дабром.

Затым дзеці прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме "Парадак на зямлі - клопат кожнага". У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся, якую небяспеку для навакольнага асяроддзя нясе бытавое смецце. Дзеці зрабілі выснову аб тым, што калі мы хочам бачыць прыгожымі і чыстымі нашы гарады, палі і лясы, то трэба клапаціцца аб іх чысціні, сартаваць і правільна утылізаваць бытавое смецце.
Гэтак жа для рабят былі праведзены малыя алімпійскія гульні "Мы за здаровы лад жыцця". Падчас мерапрыемства дзеці на толькі паказалі выдатную фізічную форму, але і прадэманстравалі ўзаемадапамогу і таварыства.

Завяршыў Дзень дружбы трэнінг "Ведай і будзь пільны". Падчас мерапрыемства педагог-псіхолаг пазнаёміў дзяцей з рознымі сітуацыямі, трапляючы ў якія можна зразумець, наколькі важная дружба. Рабяты пераканаліся ў тым, што сапраўдны сябар – гэта чалавек, якім неабходна шанаваць.
