4 чэрвеня на ранішнюю лінейку аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Факел» прыйшлі прадстаўнікі РАНС і РДГА АСВОД. Яны павіншавалі дзяцей з летнімі канікуламі і нагадалі ім асноўныя правілы паводзін пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый і правілы паводзін падчас знаходжання каля вадаёмаў. Дзеці з цікавасцю слухалі іх выступы, адказвалі на пытанні і вырашалі пастаўленыя праблемныя сітуацыі. У канцы гутаркі хлопцы атрымалі маляўнічыя буклеты з правіламі паводзін падчас надзвычайных сітуацый.

У рамках Дня экалогіі дзеці атрада "Апельсін" прынялі ўдзел у экалагічным міксе " Сябруем мы з рамонкам, птушачкай і казюлькай», якую арганізавалі для іх прадстаўнікі дзіцячай-бібліятэкі-філіяла.
У ходзе мерапрыемства дзеці здзейснілі падарожжа па станцыях «Ведай! Умей! Дзейнічай!». Яны адказвалі на пытанні аб тым, што трэба зрабіць, каб зберагчы прыроду, не губіць яе, пастараліся разабрацца ў яе праблемах. Дзеці паказалі добрыя веды ў бліц-віктарыне "Свет прыроды", паўдзельнічалі ў гульнях-эстафетах, даведаліся шмат цікавага і прадэманстравалі сваі веды. Напрыканцы мерапрыемства самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы.

У ходзе мерапрыемства "Вясёлыя гульні на сур'ёзныя тэмы" дзеці чыталі вершы аб прыродзе, гулялі ў гульні, спявалі прыпеўкі. Мерапрыемства прайшло паспяхова.

Педагогам-псіхолагам быў праведзены Квіз на тэму "Роўны навучае роўнага". Мэта дадзенага мерапрыемства заключалася ў тым, каб навучыць дзяцей як правільна трэба праводзіць мерапрыемства. Падчас правядзення мерапрыемства ўсе дзеці паспрабавалі свае сілы ў тым, як трэба правільна праводзіць мерапрыемства.
