Вучні ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага" прынялі актыўны ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці памятнага знака «Памежнікам ўсіх часоў і пакаленняў». Памятны знак адкрылі ў гонар памежнікаў ўсіх пакаленняў: тых, хто ў 1918 годзе выйшаў на мяжу маладой савецкай дзяржавы, хто першым прыняў бой падступнага ворага. А таксама ў гонар памежнікаў сённяшніх. Ва ўсе часы абарона межаў Айчыны была адной з самых адказных, цяжкіх і ганаровых задач, выконваць якую Радзіма давярала толькі лепшым сваім воінам. Гонар і годнасць, нязломная воля, вернасць абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання з'яўляюцца адметнымі рысамі многіх пакаленняў пагранічнікаў.