Ва ўстанове адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі" з 01 па 30 красавіка 2021 года прайшоў абласны конкурс для настаўнікаў пачатковых класаў "Адкрыты ўрок", мэта якога - вывучэнне і выяўленне эфектыўнага педагагічнага вопыту, распаўсюджванне новых педагагічных ідэй.
Для ўдзелу ў конкурсе былі прадстаўлены 140 відэазапісаў урокаў па сямі накірунках.
Пераможцамі конкурсу сярод педагогаў пачатковых класаў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці прызнаны настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Бялынічы імя М.І. Пашкоўскага" Пашэчка Ірына Віктараўна (урок па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова», дыплом II ступені), Шык Кацярына Віктараўна (урок па вучэбных прадметах «Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)», дыплом III ступені).

Па выніках адкрытага галасавання была адзначана выразная структура, цэласнасць і завершанасць урокаў, захаванне прынцыпу сістэматычнасці і паслядоўнасці фарміравання ведаў, уменняў, навыкаў. Выкарыстанне ўдзельнікамі разнастайных метадаў і прыёмаў работы, прымяненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій спрыяла развіццю творчай актыўнасці вучняў, фарміраванню пазнавальнай, даследчай дзейнасці.
Педагогі прадставілі яркія, цікавыя урокі, на якіх прысутнічала атмасфера дабрыні, павагі, узаемаразумення, агульнай зацікаўленасці, калектыўнага пошуку, супрацоўніцтва.
Больш падрабязна тут http://gymn.belynichi.edu.by/main.aspx?guid=56703
Намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце Г. А. Алянюк