30.04.21Працоўны дэсант
Вучні дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа 1 г. Бялынічы імя М. І. Пашкоўскага" прынялі ўдзел у экалагічным працоўным дэсанце па добраўпарадкаванні тэрыторыі пры ўездзе ў г. Бялынічы, з мэтай фарміравання сацыяльна-адаптаванай асобы ў працэсе працоўнай дзейнасці, стварэння ўмоў для развіцця кожнага вучня шляхам уключэння ў розныя віды працы. Усе дружна ўзяліся за ўборку ўчастка. Працавалі з задавальненнем! Усім хацелася, каб гэтая тэрыторыя стала чыстай і прыгожай.