30 красавіка ў рамках адзінага дня Прававых ведаў ва ўстанове адукацыі перад вучнямі 8-10 класаў з прафілактычнай гутаркай выступілі старшы інспектар Бялыніцкага РАНС Цікуноў І. В., старшыня камісіі па справах непаўналетніх Бялыніцкага раёна Кавецкая Т. М., інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Бялыніцкага РАУС Каралёў В. С., першы сакратар раённага камітэта БРСМ Шабусава М. В., інспектар АДАІ Емяльянаў А. А..
У ходзе гутаркі былі закрануты розныя аспекты бяспекі, пачынаючы ад пажарнай заканчваючы правілам паводзін на дарозе. Па заканчэнні дадзенай гутаркі першым сакратаром раённага камітэта БРСМ была праведзена прававая гульня.