26 красавіка 2021 года вучні 8 «А» і 9 «А» класаў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Бялынічы імя М. І. Пашкоўскага» прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 35-годдзю з дня Чарнобыльскай трагедыі, якое адбылося ў кінатэатры «Зорка».
Вучні праслухалі праграму рэквіем "Памяці Чарнобыльскай трагедыі", наведалі выставу кніг, прысвечаную падзеям 26 красавіка 1986 года, і паглядзелі фільм "Чарнобыль".
Дадзенае мерапрыемства выклікала ў вучняў глыбокі душэўны водгук.
