Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.04.21

Урок бяспекі "Будзь асцярожным заўсёды і ўсюды"

З 12 па 28 красавіка ў нашай краіне праводзіцца Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам".

   20 красавіка ў рамках акцыі бібліёграфам Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі сумесна з супрацоўнікам Бялыніцкага РАНС Цікуновым і. В. для вучняў 10 класа ДУА " Сярэдняя школа №1 ім. М. і. Пашкоўскага" праведзены ўрок бяспекі "Будзь асцярожным заўсёды і ўсюды".
Бібліёграф распавяла вучням аб значэнні агню ў жыцці людзей, аб трагічных наступствах, пакінутых агнём у гісторыі ўсіх эпох і народаў, аб прычынах гібелі людзей на пажарах.
Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй.

У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі увазе вучняў была прадстаўлена тэматычная выстава "Формула бяспекі". У сваю чаргу, супрацоўнік РАНС Цікуноў Ілля Уладзіміравіч пазнаёміў вучняў з асновамі пажарнай бяспекі, прычынамі ўзнікнення пажараў, і распавёў пра тое, як правільна дзейнічаць падчас пажару. Падлеткам былі ўручаны інфармацыйныя памяткі "МНС Беларусі: дапамога побач".
Скончылася мерапрыемства праглядам відэароліка "выпальванне сухой расліннасці".

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта