Завяршыўся заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Гэта самае маштабнае і значная падзея ў вучэбным школьным жыцці. Каб дасягнуць поспеху ў гэтым спаборніцтве недастаткова выдатных вынікаў па прадмеце. Алімпіяда - доля самых працавітых, стойкіх, мэтанакіраваных! Яна патрабуе здольнасцяў да высокай канцэнтрацыі намаганняў, умення прымяняць інфармацыю ў незнаёмых сітуацыях, уменні даводзіць пачатае да канца, нават калі разумееш, што няма шанцаў на перамогу. Ці трэба казаць, што канкурэнцыя паміж удзельнікамі расце з кожным этапам, дасягаючы піка на заключным? Дзякуючы намаганням педагогаў школы, падтрымцы бацькоў, сярод вучняў растуць такія рабаты, якія захоплена прадзіраюцца скрозь «прадметныя нетры» і вучацца канкураваць з іншымі фанатамі прадмета. Ужо факт удзелу ў заключным этапе - высокае дасягненне, якое мы вельмі цэнім!
Вучань 11 "Б" класа Давыдаў Дзмітрый не толькі прыняў удзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па тэхнічнай працы, але і ўзнагароджаны пахвальным водгукам! Інтэнсіўныя штодзённыя заняткі па тэхнічнай працы пад кіраўніцтвам настаўніка Вайтовіча Андрэя Мікалаевіча, удзел у вучэбных зборах на базе МДАІРА дазволілі Дзіму дамагчыся поспеху. Жадаем Дзмітрыю і яго настаўніку Андрэю Мікалаевічу поспеху і натхнення, далейшых творчых здзяйсненняў і перамог!
