22 сакавіка 2021 г. у рамках Тыдня фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі (Global money week) вучні IX-X класаў прынялі ўдзел у ан-лайн-ўроку па тэме «Беражы сябе, беражы свае грошы». Адукацыйнае мерапрыемства было накіравана на фарміраванне лічбавай бяспекі ў фінансавай сферы. Перадавыя лічбавыя тэхналогіі ўпэўнена ўваходзяць у наша жыццё і робяць яе больш камфортнай. Але гэтыя працэсы суправаджаюцца узнікненнем новых фінансавых рызык. І чалавеку вельмі важна ведаць і выконваць асноўныя правілы бяспекі, якія мінімізуюць рызыкі быць падманутымі ашуканцамі. Таму неабходна павышаць сваю фінансавую пісьменнасць.
