22 сакавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі «Памяць» для калектыву холдынгу «Бабушкіна крынка» і выкладчыкаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання настаўнікам ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Бялынічы імя М.І. Пашкоўскага» Бунаковай А. В. была праведзена экскурсія па мемарыяльнаму комплексу «Сьцяпанавае». Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй вёскі Стэфанава і трагедыяй, якая адбылася на гэтым месцы 22 снежня 1942г. пасля заканчэння мерапрыемства прысутныя ўшанавалі памяць ахвяр генацыду хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да падножжа манумента.
