Напярэдадні дня памяці Хатынскай трагедыі вучні 8-х класаў наведалі гадзіну гісторыі "Званы Хатыні", якая праходзіла ў Мастацкім музеі ім. В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Вучні праслухалі лекцыю і паглядзелі фільм пра лёс вёскі Хатынь, знішчанай фашыстамі ў 1943 годзе.


