16 сакавіка 2021 года для вучняў дзевятых класаў гадзіну прафарыентацыі правялі выкладчыкі УА "Магілёўскі прафесійны ліцэй №9 г.Магілёва імя А.П.Старовойтова" Баравікова Вольга Генадзьеўна і Даречкина Марына Мікалаеўна. Вучні пазнаёміліся з прафесіямі, якія можна атрымаць у ліцэі, з умовамі прыёму, з арганізацыяй вольнага часу. Вучням раслумачылі пытанні праходжання практыкі і далейшага працаўладкавання пасля заканчэння ліцэя. У канцы сустрэчы ім былі раздадзены памяткі аб прыёме ў ліцэй №9.
