Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.03.21

Адзіны дзень патрыёта

11.03.2021 года ў рамках АДЗІНАГА ДНЯ ПАТРЫЁТА для 1-4 класаў быў праведзены конкурс малюнкаў "Падарожжа па маёй вуліцы". Мэта конкурсу: развіццё творчых здольнасцяў і выхаванне пачуцця павагі да гісторыі роднага горада. Вучні малявалі віды роднага горада, свой двор і любімыя месцы адпачынку. Усе малюнкі атрымаліся цікавыя, яркія і маляўнічыя, а таксама дазволілі зразумець, што дзеці любяць свой родны горад і ставяцца да яго з вялікай цеплынёй.

З мэтай фарміравання пачуцця грамадзянскай адказнасці вучні 5-7 класаў адправіліся ў падарожжа па дзіцячаму прававому сайту.

Падчас віртуальнага падарожжа па сайце вучні засвоілі, што тут можна даведацца пра свае правы з дапамогай любімых персанажаў з мультфільмаў, новыя веды замацаваць з дапамогай загадак і вясёлых віктарын.

Адным словам, Дзіцячы прававы сайт-гэта выдатны шанец папоўніць багаж ведаў, акунуцца ў займальны свет прыгод, знайсці новых сяброў.

Для вучняў 8-11 класаў быў праведзены час правазнаўства "Знаёмства з Кодэксам Рэспублікі Беларусь у новай рэдакцыі" мэта мерапрыемства заключалася ў выхаванні прававой культуры, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму, прававой адказнасці.

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта