Падведзены вынікі конкурсу на лепшы макет эмблемы пошукавага руху вучняў.
Конкурс праводзіўся Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства ў перыяд з лістапада 2020 года па студзень 2021 года.
Удзельнікамі конкурсу сталі творчыя калектывы, вучні i педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны. На конкурс было прадстаўлена больш за 120 макетаў эмблем, якія адлюстроўваюць бачанне вучнямі і педагогамі ўтрымання пошукавага руху вучняў у Рэспубліцы Беларусь.
Дыпломам лаўрэата ўзнагароджана Краўцова Карына, вучаніца 11 “А” класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага» Магілёўскай вобласці (кіраўнік Зміёва Алена Мікалаеўна)