Распачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры "Мова аб'ядноўвае", прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.
Вучні 6-10 класаў падрыхтавалі насценныя газеты і тэматычныя буклеты.


22 лютага настаўнікі малодшых класаў разам з вучнямі 10-11 класаў падрыхтавалі стэнд "2021 - Год народнага адзінства", на якім вучні прадставілі свае малюнкі.

настаўнікі Клопава Д.В. і Акалакулак І.С., актыў літаратурнага музея "Спадчына" сумесна з вучнямі 10"Б" і 5 "Г" класаў аформілі фотазону "Год народнага адзінства: мова аб'ядноўвае". Вучні напісалі на трафарэтах сваіх далоняў беларускія прыказкі і прымаўкі і змясцілі іх на палатно пад дэвізам "Далучыся да мудрасці продкаў".

Вучні 5"В" класа арганізавалі ў фае школы выставу смачных беларускіх страў "Разам мы сям’я", прыгатаваных усёй сям’ёй.


Для вучняў 4"В" класа была праведзена гульня-падарожжа "Гучы, маё роднае слова". Падчас гульні дзеці адгадвалі беларускія народныя казкі, загадкі, прыказкі, чыталі вершы на роднай мове, гулялі ў беларускія народныя гульні.

У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава-каляндар "Любі, шануй і ведай сваё слова". Вучні з захапленнем разглядвалі кнігі беларускіх аўтараў, прадстаўленыя на выставе, з цікавасцю слухалі аповед бібліятэкара.

Літаратурная гадзіна "нітка часу бясконцая" прайшла для вучняў 11"Б" класа, якія чыталі вершы мясцовых паэтаў, уласныя вершы, вызначалі іх тэматыку, выказвалі свае ўражанні ад прачытанага.

У 7 "В"класе з мэтай павышэння цікавасці да вывучэння беларускай мовы прайшла віктарына" Ці добра мы ведаем беларускую мову?". У ходзе віктарыны навучэнцы ўспаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, вершы вядомых беларускіх паэтаў, разважалі над пытаннем "Чаму неабходна ведаць сваю родную мову і ставіцца да яе з павагай?".

Вучні 9 "В" класа прынялі ўдзел у гульні "Гаворым па-беларуску". З цікавасцю і задавальненнем удзельнікі гульні выконвалі свае заданні.

Так адбываецца далучэнне дзяцей да духоўных скарбаў народа, абуджэнне цікавасці і павагі да роднага слова, да беларускай мовы.
Любіце душэўнае роднае слова!