Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.02.21

Конкурс відэаблогераў "Грошы маюць значэнне"

Нацыянальны банк аб'яўляе аб старце конкурсу відэаблогераў "Грошы маюць значэнне". Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць відэаролік, у якім будзе раскрытая тэма лічбавай пісьменнасці ў фінансавай сферы. Рэкамендуемая працягласць відэароліка-3 хвіліны.

Заяўку на ўдзел у конкурсе, а таксама сваю конкурсную працу (спасылку на відэаролік альбо сам відэаролік) неабходна да 12 сакавіка 2021 года накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by. вынікі конкурсу будуць абвешчаныя не пазней за 29 сакавіка 2021 года.

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: ад 7 да 12 гадоў, ад 13 да 17 гадоў, ад 18 гадоў да 31 года. У ім могуць прыняць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

Галоўны прыз у кожнай узроставай катэгорыі-грашовая прэмія ў памеры 1 000 беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з узроставых катэгорый будуць адзначаныя работы, якія занялі другое і трэцяе месцы, - 700 і 500 беларускіх рублёў адпаведна. Акрамя таго, журы конкурсу мае права засноўваць дадатковыя прызы ў асобных намінацыях.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе (тэрміны і парадак яго правядзення, патрабаванні, што прад'яўляюцца да ўдзельнікаў і іх конкурсных работ, і інш.) размешчана на Адзіным партале фінансавай пісьменнасці www.fingramota.by.

Конкурс прымеркаваны да правядзення ў Рэспубліцы Беларусь Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі( Global Money Week), якая сёлета пройдзе з 22 па 28 сакавіка пад слоганам "Беражы сябе, Беражы свае грошы". Конкурс праводзіцца з 2018 года. У 2020 годзе колькасць дасланых работ перавысіла 420.

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта