На лесвічных пляцоўках і ў пад'ездах шматпавярховых дамоў жыхары захоўваюць ровары, дзіцячыя каляскі, некаторыя ставяць нават крэслы, канапы і іншыя буйныя прадметы. Аднак за такое прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Па правілах пажарнай бяспекі нельга загрувашчваць праходы, выхады, дзверы на шляхах эвакуацыі, усталёўваць там выставачныя стэнды, мэблю, кветкі, расліны і іншую маёмасць.
Як паказваюць маніторынгі будынкаў і інтэрнатаў, часцей за ўсё жыхары раёна на лесвічных пляцоўках і ў калідорах захоўваюць буйнагабарытныя скрыні з бульбай, абуткам і т. п.
Выявіўшы факт загрувашчвання эвакуацыйных праходаў, супрацоўнікі МНС або прадстаўнікі камунальных службаў, якія таксама займаюцца гэтай працай, знаходзяць уладальніка маёмасці і тлумачаць яму, што размяшчэнне старонніх прадметаў на лесвічных пляцоўках – гэта парушэнне правілаў. Усталёўваюць тэрмін на яго ліквідацыю. Калі рэчы, загрувашчвалі праходы, так і не былі прыбраныя, іх уладальніка аштрафуюць.
Згодна з КоАП за парушэнне правіл пажарнай бяспекі прадугледжаны штраф на фізічную асобу ў памеры да 30 базавых велічынь.
Інспектар ІНіП
Бялыніцкага РАНС Д. Н. Шаўчонак