Дзень пачаўся з правядзення лінейкі, дзе былі абвешчаныя планы на дзень. Пасля правядзення лінейкі дзеці прынялі актыўны ўдзел у ранішняй зарадцы. На ганку школы выхавацелі правялі хвілінкі бяспекі на тэму «Прафілактыка рэспіраторных захворванняў, каронавіруснай інфекцыі». З мэтай прафарыентацыі выхавацелямі атрадаў быў праведзены конкурс малюнкаў на тэму «Сцежка ў прафесію», падчас якога дзеці намалявалі прафесію сваёй мары. Праявіць свой творчы патэнцыял дзеці змаглі ў забаўляльнай праграме «Восень фарбаў карагод». Для стварэння станоўчага эмацыйнага зараду і добрага фізічнага тонусу на ўвесь дзень была праведзена спартландыя «Мой вясёлы звонкі мяч».