Пасля правядзення ранішняй лінейкі дзеці адправіліся на зарадку, пасля чаго іх чакаў смачны сняданак. З мэтай умацавання здароўя выхавальнікі праводзілі хвілінкі бяспекі «Прафілактыка рэспіраторных захворванняў, каронавіруснай інфекцыі». Пасля быў праведзена гадзіна зносін «Азбука права» падчас якога дзеці даведаліся пра свае правы. У атрадах прайшла віктарына «Здаровы я - здаровая краіна". Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў правільнага харчавання і здаровага ладу жыцця. Для зняцця напружання была праведзена эстафета пад назвай «Спрытныя, смелыя, умелыя», у якой дзеці праяўлялі якасці згуртаванасці і каманднага духу.