З мэтай прафілактыкі распаўсюждвання курыльных сумесяў і псіхатропных рэчываў прайшло інфармацыйна-асветніцкае мерапрыемства для падлеткаў.
Перад школьнікамі выступіў першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр Драздоў з лекцыяй пра шкоду і наступствы ужывання наркотыкаў і псіхатропаў, таксама нагадаў навучэнцам аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за ўжыванне і продаж забароненных рэчываў.
Старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Ігар Баранчук заклікаў падлеткаў памятаць аб адміністрацыйнай адказнасці, якая пагражае кожнаму, хто вырашыць вырошчваць на агародзе забараненыя рэчывы, у тым ліку мак.
