Літаратурны конкурс з'яўляецца часткай аднайменнай духоўна-культурнай акцыі, прымеркаванай да 312-годдзя бітвы пры Лясной. Літаратурны конкурс праводзіцца ў мэтах захавання гістарычнай памяці, наладжвання міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне патрыятычнай літаратурнай творчасці, пошуку і папулярызацыі маладых талентаў.
Прыняць удзел у конкурсе (індывідуальна або ў суаўтарстве) могуць Аўтары ва ўзросце ад 14 гадоў. Літаратурны конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: паэзія, проза, публіцыстыка.
Кожны аўтар можа падаць не больш адной творчай працы (дапускаецца ўдзел аднаго аўтара ў конкурсе па некалькіх намінацыях).
Работы прымаюцца да 5 кастрычніка па электронным адрасе: konkursy.mospb@yandex.by з паметкай: "Конкурс. Лясная – месца воінскай славы».
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі, граматамі і памятнымі прызамі. Лепшыя работы будуць апублікаваныя на літаратурных старонках абласных СМІ г. Магілёва. Палажэнне аб конкурсе.