У беларуска-расійскім універсітэце сёння прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя " У нас на ўсіх адна Перамога...", прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі. Яна праходзіла ў завочнай форме. Удзел у ёй прынялі звыш 70 чалавек: навукоўцы, выкладчыкі ВНУ, прадстаўнікі моладзевых арганізацый, якія займаюцца даследчай працай. Геаграфія прадстаўніцтва - ад Санкт-Пецярбурга да заходнеказахстанскага Актабе. У рамках канферэнцыі прайшоў таксама конкурс творчых работ вучняў старэйшых класаў, студэнтаў і магістрантаў у выглядзе эсэ і нарысаў па наступных тэмах: "Што значыць для мяне Перамога?", "Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям'і", у якім удзельнічалі больш за 90 чалавек. Вучаніца Х " Б " класа Ігнатовіч Ганна ўзнагароджана граматай конкурсу, кіраўнік-Клопава Д. В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Віншуем!!!
