Супрацоўнікі Бялыніцкага РАНС арганізавалі спартландыю бяспекі для выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера "Факел". Весела і шумна ў гэты дзень было на спартыўнай пляцоўцы, дзе сабраліся атрады. Каманды спаборнічалі ў конкурсах на спрытнасць, трапнасць, хуткасць, кемлівасць. У выніку ўпартай барацьбы пераможцы не былі выяўленыя - перамагла дружба! Перамагла бяспека!