Экалагічны студэнцкі атрад "Патрыёт" імя Героя Савецкага Саюза М.Т.Кітаева пад кіраўніцтвам камандзіра Шкіндэравай Ю.Ю. і навучэнцаў нашай школы прыступіў да працы на вуліцах роднага горада.
Прымаючым бокам стаў БУКП "Жылкамгас", усе рабяты забяспечаны рабочай формай і сродкамі індывідуальнай абароны.
Галоўны фронт работ-добраўпарадкаванне раслінных кампазіцый і кветкавых астраўкоў на галоўных гарадскіх вуліцах.
Ганарымся нашай моладдзю і чакаем яркіх кветкавых ператварэнняў! Прыгажосць любімага горада - у надзейных руках.

