Дзіцячае свята "Лета пачынаецца з усмешкі" прайшло ў Парку культуры і адпачынку «Ліпавы Гай"
У Міжнародны дзень абароны дзяцей юных бялынічан сустракалі яркім тэатралізаваным канцэртам, падрыхтаваным педагогамі і выхаванцамі МЦ «Ветразь» і дзіцячай школы мастацтваў, вясёлымі танцамі з удзелам роставых лялек.
Таксама працавалі тэматычныя пляцоўкі РАНС, АСВОД і РАУС, дзе супрацоўнікі названых службаў не проста забаўлялі дзяцей, а ў гульнявой форме нагадвалі пра бяспеку і правядзенне вольнага часу без здарэнняў.
Выратаваць пацярпелага з задымленага памяшкання, прымерыць амуніцыю выратавальніка або міліцыянта, намаляваць па памяці дарожны знак і расказаць, што ён пазначае, пабываць у ролі кіроўцы службовай машыны – хлапчукі і дзяўчынкі выстройваліся ў чаргу.
Усе жадаючыя маглі зрабіць сабе бясплатны аквагрым, пагуляць у вясёлыя і рухомыя гульні з клоўнамі на пляцоўцы раённага цэнтра культуры.
Словам, цікавы занятак знайшоўся для кожнага. Усе рабяты змаглі адчуць атмасферу доўгачаканага лета і забаў, а таксама, што дарослыя любяць іх і клапоцяцца!


Больш фота глядзіце па спасылцы https://www.zara.by/v-rajone/v-belynichah-otmetili-den-zashhity-detej/