Ён празвінеў у апошні раз для 37 навучэнцаў СШ №1 ім. М.І. Пашкоўскага.
Сумны і радасны адначасова, ён азнаменаваў пачатак новага этапу. Ззаду-школьныя гады, наперадзе-экзамены і дарослае жыццё.Ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды заканчэння навучальнага года прынялі ўдзел старшыня райвыканкама А.У. Прыстромская, начальнік аддзела па адукацыі ж. а. Звягіна і настаяцель Храма ў гонар іконы Бялыніцкай Божай Маці айцец Сергій.
Прыгожымі, кранальнымі момантамі запомняцца прысутным танцавальныя кампазіцыі ў выкананні выпускнікоў. Кульмінацыйным момантам свята стаў апошні званок і запуск у неба паветраных шароў. Хай для кожнага з выпускнікоў дарога ў дарослае жыццё будзе шчаслівай! Школа развітваецца з вамі, але заўсёды чакае ў госці.


