Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.05.26

Мерапрыемства для школьнікаў да Дня Перамогі

Мерапрыемства для навучэнцаў школ Бялынічаў у гонар Вялікай Перамогі прайшло ў мастацкім музеі імя У.К. Бялыніцкага-Бірулі.

Асаблівай часткай сустрэчы стаў паказ дакументальнага фільма пра цяжкасці, якія пераадольвалі вязні фашысцкіх канцлагераў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

- Вельмі шмат нашых землякоў былі бязвінна забітыя і закатаваныя фашыстамі ў гады вайны. Гэтыя жахі тварылі такія ж самыя людзі, якія жылі на адной з намі зямлі. І толькі нашы дзяды і прадзеды змаглі іх пакінуць, - звярнулася да школьнікаў загадчык мастацкага музея Таццяна Журкова. - Пакуль вы яшчэ Падлеткі, мала бачылі, не вельмі шмат ведаеце. Але важна, каб вы ведалі і памяталі ўрокі мінулага, каб не ставіліся да сябе і да сваіх блізкіх з жорсткасцю. Бо ўсё дрэннае пачынаецца менавіта з жорсткасці, з крыўд. І самае страшнае, што вынікам гэтай жорсткасці з'яўляецца вайна.

Рабяты напісалі пасланні ў будучыню сваім нашчадкам, каб тыя не дапускалі войнаў і захоўвалі мір, памяталі пра той подзвіг, які здзейснілі іх дзяды і прадзеды.

Таксама перад школьнікамі выступілі прадстаўнікі Бялыніцкага аддзялення Дэпартамента аховы з паказальнымі выступамі кінолага і яго падапечнага – аўчаркі Балу, якая цяпер нясе службу, ахоўваючы грамадскую і асабістую маёмасць.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі таксама выставу жывапісу, прысвечаную Дню Вялікай Перамогі.

   

 

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта