Каманда нашай школы атрымала трыумфальную перамогу, заняўшы 1-е месца на занальным абласным этапе злёту юных ратавальнікаў-пажарных!
Нашы рабяты прадэманстравалі не толькі выдатную фізічную падрыхтоўку, але і глыбокія веды ў галіне бяспекі.
Гэтая перамога падарыла нам запаветную пуцёўку ў фінал абласнога этапу!
