85 гадоў аддзяляюць нас ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны, але памяць жывая. Навучэнцы і педагогі пад кіраўніцтвам аддзела па адукацыі Бялыніцкага раёна далучыліся да патрыятычнай акцыі і стварылі — «палатно памяці».
Гэта не проста тканіна. Гэта гісторыя кожнай сям'і. Зірніце на фрагмент ад ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага". Тут на чырвоным палатне — імёны тых, хто змагаўся за мірнае неба, чые даты жыцця і смерці зараз не будуць забытыя.
Хлопцы выкарыстоўвалі розныя тэхнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Кожны квадрат змацаваны ў адзінае цэлае .
Чырвонае палатно не выпадкова абрана для акцыі. Гэта колер жыцця, пралітай крыві на палях бітваў, і адначасова колер сцяга нашай перамогі. Кожны шывок, кожная вышытая літара-гэта мост паміж пакаленнямі. Сённяшнія школьнікі не проста пішуць імёны - яны бяруць на сябе абяцанне памятаць. І пакуль гэтыя квадраты злучацца ў шматметровае палатно, будзе жыць праўда пра тую вайну. Дзякуй кожнаму вучню, педагогу і аднаму з бацькоў, хто ўклаў цяпло сваіх рук у гэтую працу. Пакуль мы памятаем - мы моцныя.
