Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.04.26

Валерый Малашка сустрэўся з навучэнцамі нашай школы

Напярэдадні знакавай і трагічнай для ўсіх беларусаў даты – 40-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Валерый Малашка стаў спікерам адкрытай размовы з навучэнцамі школ нашага горада.

Тэмай яго гутаркі са старшакласнікамі стала адраджэнне тэрыторый Магілёўшчыны, заражаных падчас Чарнобыльскай аварыі, і ўстойлівае іх развіццё.

У першую чаргу Валерый Анатольевіч звярнуў увагу на нядаўні візіт Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Краснапольскі раён, асабліва пацярпелы ад атамнай катастрофы, дзе цяпер актыўна развіваецца рыбаводства.

Таксама размова зайшла аб атамнай энергетыцы.
- Мы прынялі вельмі цяжкае, але важнае для краіны, пацярпелай ад атамнай катастрофы, рашэнне аб тым, каб мець сваю АЭС. І гэта паслужыла таму, што ў нас у Беларусі з'явілася свая атамная станцыя, 40 працэнтаў электраэнергіі – гэта электраэнергія, якая выпрацоўваецца ў Астраўцы, – падкрэсліў Валерый Малашка. - Сёння ў нашым жыцці мы выкарыстоўваем вельмі шмат электраэнергіі, у нас аўтаматызуюцца працоўныя працэсы, на вуліцах з'яўляецца ўсё больш электрамабіляў, мы карыстаемся вялікай колькасцю электрапрыбораў. Але дзякуючы Беларускай АЭС мы сталі энергетычна незалежнымі.

Валерый Анатольевіч рэзюмаваў, што ў нашай краіне нямала магчымасцяў ёсць для таго, каб рэалізавацца моладзі.

Рабяты задавалі парламентарыю даволі складаныя пытанні, якія тычацца сённяшняй сітуацыі на мяжы з Украінай, а таксама з нагоды блакавання сацсетак, на якія ён даў падрабязныя адказы.

У канцы гутаркі Валерый Малашка павіншаваў дзяцей і педагогаў з надыходзячым святам 9 Мая. Ён дадаў, што павага да гэтага свята падкрэслівае міралюбівы характар нашай краіны, а памяць пра падзеі мінулага ніколі не сатрэцца.

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта