23 красавіка 2026 года ў нашай установе адукацыі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» адбыліся заняткі па тэме «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ганарыцца дасягненнямі Беларусі».
У ходзе сустрэчы навучэнцы 8-11 класаў не проста пазнаёміліся з ключавымі дасягненнямі Рэспублікі Беларусі ў навуцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, спорце і культуры, але і асэнсавалі, што значыць быць яе патрыётам у XXI стагоддзі.
У ходзе мерапрыемстваў навучэнцы прыйшлі да высновы: гонар за дасягненні краіны - гэта першы крок да ўсвядомленай адказнасці за яе будучыню.