Наша каманда стала пераможцам штогадовага раённага злёту юных ратавальнікаў-пажарных!
Ва ўпартай барацьбе з наймацнейшымі атрадамі раёна нашы хлопцы прадэманстравалі не толькі бліскучую фізічную падрыхтоўку, але і Жалезную вытрымку, глыбокія веды і сапраўдную камандную згуртаванасць.
Цяпер дзецям трэба будзе абараняць гонар раёна на занальным (абласным) этапе спаборніцтваў.
Жадаем нашай камандзе верыць у свае сілы і пакараць новыя вяршыні!
