У рамках раённай спартакіяды сярод працоўных калектываў і арганізацый Бялыніцкага раёна каманда нашай школы заняла ганаровае II месца ў спаборніцтвах па шашках!
Турнір выдаўся напружаным, за дошкамі сустрэліся наймацнейшыя гульцы раёна. Нашы ўдзельнікі: Назарава М.І. і Мураўёў В.А. прадэманстравалі не толькі вытрымку і канцэнтрацыю, але і бліскучае стратэгічнае мысленне.
Віншуем нашых калег з гэтым поспехам!