З навучэнцамі 9-11 класаў школ райцэнтра сустрэліся прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а таксама спецыялісты, адказныя за падбор кадраў з арганізацый, якія маюць патрэбу ў кваліфікаваных спецыялістах. Сярод іх РАНС, РАУС, Бялыніцкая ЦРБ, Жылкамгас, лясгас, ДРБУ-170, сацыяльны пансіянат «Пралеска», Бялыніцкае АСП Магілёўскага райспажыўтаварыства і сельгасарганізацыі раёна. Школьнікам распавялі, у якіх кадрах сёння мае патрэбу наш рэгіён, і хто з наймальнікаў можа даць мэтавыя напрамкі для таго, каб, адвучыўшыся, рабяты змаглі атрымаць першае працоўнае месца ў сябе на радзіме.Таксама ўдзельнікам кірмашу нагадалі пра магчымыя варыянты летняй занятасці.


