08 красавіка 2026 года ва ўстанове адукацыі прайшоў чарговы адзіны школьны дзень, у рамках якога перад навучэнцамі 11-ых класаў і педагогамі нашай установы адукацыі выступіла супрацоўнік інспекцыі па справах непаўналетніх Бялыніцкага РАУС Семашкевіч А.У. падчас свайго выступлення перад педагогамі было закранута пытанне прафілактыкі спажывання наркатычных сродкаў і іх аналагаў сярод непаўналетніх дзяцей. З навучэнцамі таксама была праведзена гутарка якая тычыцца прафілактыкі спажывання наркатычных сродкаў і іх аналагаў, акрамя таго была праведзена прафарыентацыйная гутарка з навучэнцамі па пытанні паступлення ва ўстановы адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў, падчас якой навучэнцам было данесена аб умовах паступлення і далейшай службе пасля заканчэння навучання. У ходзе правядзення гутарак любы мог задаць пытанні, якія цікавяць іх пытанні.
