23 сакавіка для навучэнцаў стаў днём займальных адкрыццяў і яркіх уражанняў. Рабяты адправіліся ў пазнавальнае падарожжа, дзе іх чакала насычаная праграма.
Першым прыпынкам стаў музей займальных навук»Квантум". Тут законы фізікі і хіміі ажывалі на вачах! Хлопцы сталі ўдзельнікамі захапляльнага навуковага шоу-праграмы.
Далей шлях ляжаў у музей авіяцыі. Мара многіх-падняцца ў неба-стала крыху бліжэй. У нашых вучняў з'явілася ўнікальная магчымасць пасядзець за штурвалам Сапраўднага верталёта і самалёта, адчуўшы сябе сапраўднымі пілотамі.
Незабыўныя эмоцыі падарыў і дэльфінарый»Нэма". Грацыёзныя скачкі, вясёлыя пырскі дэльфінаў здзівілі хлопцаў.
Завяршылася гэта маленькае, але вельмі цікавае падарожжа наведваннем заапарка.
Дзень прайшоў на адным дыханні, папоўніўшы багаж ведаў нашых навучэнцаў і падарыўшы масу станоўчых эмоцый, якія яны яшчэ доўга будуць успамінаць.

