Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.03.26

Сёння ў СШ №1 імя М.І.Пашкоўскага прайшоў яркі раённы конкурс песеннай творчасці «Піянерыя спявае»

Мерапрыемства сабрала юных выканаўцаў з усяго раёна, каб праз музыку і паэзію расказаць пра галоўныя каштоўнасці-дабро, сяброўства, любоў да Радзімы і свету. Асноўная мэта-актывізацыя работы піянерскіх дружын, павышэнне іміджу дзіцячага руху і развіццё творчых здольнасцяў моладзі. Галоўным лейтматывам конкурсу сталі пранікнёныя нумары на ваенна-патрыятычную тэматыку. Праз песні і вершы дзеці звярнуліся да дарослых з выразным пасылам: захаваць мірнае неба, каб падрастаючае пакаленне ведала пра вайну толькі па падручніках гісторыі і расказах ветэранаў.

Конкурс "Піянерыя спявае" стаў яскравым прыкладам таго, як праз культуру і творчасць можна прывіваць юнаму пакаленню павагу да гісторыі сваёй краіны і яе герояў. Гэта не проста спаборніцтва, а напамін пра тое, што менавіта дарослыя сёння нясуць адказнасць за тое, каб дзеці ніколі не даведаліся жахаў вайны на асабістым вопыце.

Пераможцы і прызёры ў намінацыях былі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела па адукацыі.

   

18.06.25

Прафілактыка палавой недатыкальнасці

разгарнуць » / « згарнуць
22.08.22

"Умелец" у справе

разгарнуць » / « згарнуць
26.01.22

Завочнае падарожжа " Бялыніцкі край»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта