20 сакавіка 2026 года з мэтай патрыятычнага выхавання і прафарыентацыйнай работы навучэнцы ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага" наведалі базу спецыяльнага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі імя К. Г. Уладзімірава — адну з самых сучасных у краіне.
Рабяты пазнаёміліся з побытам і асаблівасцямі службы сучасных міліцыянераў, убачылі найноўшую тэхніку і ўзбраенне.
Гэтая паездка пакінула яркія ўражанні і дапамагла многім хлопцам па-новаму зірнуць на прафесію міліцыянера.
