18 сакавіка 2026 года на сцэне ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2026». Настаўнік музыкі, мастацтва ДУА» Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя Мікалая Іванавіча Пашкоўскага " Гібкова Ганна Аляксандраўна паказала свой высокі прафесіяналізм і адданасць справе на самых складаных этапах конкурсных выпрабаваннях. Па выніках конкурсу Ганна Аляксандраўна заняла другое месца ў намінацыі»Музыка, Выяўленчае мастацтва, Мастацтва (Айчынная і сусветная мастацкая культура), Працоўнае навучанне, Чарчэнне, Фізічная культура і Здароўе, Дапрызыўная і Медыцынская падрыхтоўка". Віншуем Ганну Аляксандраўну і жадаем далейшых поспехаў, новых дасягненняў і яркіх перамог у педагагічнай дзейнасці!
