На днях вучні класа ваенна-патрыятычнай накіраванасці нашай школы здзейснілі важны крок на шляху да выбару будучай прафесіі. Яны наведалі дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскім інстытуце МУС. Гэтае мерапрыемства дазволіла хлопцам не проста пачуць пра службу, а літаральна «прымерыць» на сябе жыццё курсанта. Хлопцы ўбачылі сучасную спецтэхніку, зброю і сродкі абароны. Самым смелым атрымалася прымерыць экіпіроўку і адчуць «вагу» будучай прафесіі. Курсанты і выкладчыкі распавялі пра асаблівасці паступлення, распарадку дня і курсанцкім побыце. Выбар прафесіі-гэта заўсёды адказны крок. Такія сустрэчы дапамагаюць старшакласнікам зразумець, ці гатовыя яны звязаць сваё жыццё са службай Айчыне.


