Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у ДУА" Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага" праведзены турнір па ваенна-спартыўным мнагабор'і сярод навучэнцаў і педагогаў школы.
Удзельнікі спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванні на перакладзіне і чаўночным бегу.
Гэта традыцыйнае школьнае спаборніцтва, накіраванае на праверку фізічнай вынослівасці, валявых якасцяў і навыкаў ваеннай падрыхтоўкі.
У агульным заліку:
I месца - Галаўнёў А.М., кіраўнік па ВПВ
II месца - Набокаў Аляксандр, навучэнец 10Б класа
III месца - Грышко Максім, навучэнец 10 Б класа
За волю да перамогі - Вайтовіч А.М., настаўнік працоўнага навучання.
Пераможцы турніру ўзнагароджаны граматамі і памятнымі сувенірамі.

