У рамках акцыі "Абеліск" і з мэтай захавання памяці пра подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны навучэнцы класа ваенна-патрыятычнай накіраванасці правялі ўборку пастаментаў і тэрыторыі помнікаў "Загінулым землякам" і "Воінам афганцам".
Дзякуючы суладнай працы рабят тэрыторыя помнікаў прыведзена ў належны стан. Падобныя акцыі дапамагаюць школьнікам адчуць датычнасць да гісторыі сваёй краіны і выказаць падзяку не на словах, а на справе.
