Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага" праведзены адкрыты турнір па настольным тэнісе сярод бацькоў і навучэнцаў.
У катэгорыі "бацькі":
1 месца заняў Галаўнёў Аляксей
2 месца заняла Маргунова Марына
3 месца Саланенка Васіль
У катэгорыі "вучні":
1 месца заняў Барашкоў Макар
2 месца заняў Галаўнёў Мікалай
3 месца заняў Ходас Арсеній
Галоўны суддзя спаборніцтваў Мураўёў Віктар Аляксандравіч адзначыў добрую падрыхтоўку ўдзельнікаў, тэхніку гульні і волю да перамогі.
Пераможцы спаборніцтваў узнагароджаны граматамі і медалямі.

