5 лютага 2026 года для навучэнцаў праведзена прафарыентацыйная сустрэча з курсантам інстытута МУС Дзмітрыем Мядзведзевым.
Наш госць падзяліўся сваёй гісторыяй - ад вучня СШ №1 да курсанта інстытута МУС. Ён распавёў, як школа падрыхтавала яго да будучай прафесіі.
У рамках сустрэчы выпускнік падрабязна распавёў аб будучай прафесіі, абавязках і ўмовах побыту курсантаў.
Удзельнікі сустрэчы задавалі пытанні, якія іх цікавяць. Гэта выдатная магчымасць для школьнікаў атрымаць адказы на свае сумневы і даведацца больш аб кар'ерных магчымасцях у праваахоўных органах.
