У РЦК паспяхова прайшла маладзёжная квіз-гульня "Моладзь у руху". Камандам трэба было прайсці некалькі займальных і сучасных тураў, якія пагрузілі ўсіх у свет папулярнай культуры. Удзельнікі адгадвалі хіты па музычных фрагментах, расшыфроўвалі пасланні, зашыфраваныя ў эмодзі, успаміналі назвы серыялаў і разгадвалі значэнні сучаснага слэнгу. Атмасфера была неверагодна азартнай і вясёлай. Першае месца занялі педагогі нашай школы: Шкіндэрава Юлія Юр'еўна і Грыгор'ева Вольга Андрэеўна. Ва ўпартай барацьбе менавіта педагагічная каманда паказала сваю эрудыцыю, пачуццё гумару і маладзёжную хватку, заслужана заняўшы сваё месца.
